7 лiпеня 2026, aўторак, 21:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вялізны санаторый пад Мінскам прадаюць па цане дачы

1
Вялізны санаторый пад Мінскам прадаюць па цане дачы

Аб’ект знаходзіцца ўсяго за 30 км ад сталіцы.

Вялікі комплекс з двух будынкаў санаторыя выстаўлены на продаж на пляцоўцы «БУТБ-Імущество», піша Realt.by.

Закінуты санаторый знаходзіцца ў вёсцы Новае Поле Мінскага раёна.

Недабудаваны ў 1990-я гады санаторый складаецца з галоўнага і спальнага карпусоў. Зверху санаторый выглядае як трохпрамянёвая зорка.

У галоўным корпусе на 6700 «квадратаў» калісьці планавалі размясціць басейн, СПА і медыцынскія кабінеты. У спальным плошчай 2100 м² павінны былі размяшчацца нумары. Першы дабудаваны на 51%, другі — на 69%.

У лот таксама ўваходзяць 4 га зямлі з перадачай у арэнду на 30 гадоў. Лес і рака паблізу дадаюць шарму, бо выкарыстоўваць санаторый можна па прамым прызначэнні або як турыстычны аб’ект.

Кошт «закінуткі» стартуе ад 204 тыс. (каля $70 тыс.). Патаргавацца за ўнікальны аб’ект можна 30 ліпеня.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках