У Беларусі можа з'явіцца марожанае са смакам піва
3- 8.07.2026, 14:30
Рэцэпт ужо распрацаваны.
Не паспелі беларусы прызвычаіцца да марожанага ў драніку і сырнай навінкі, як вытворцы малочнай прадукцыі вырашылі здзівіць іх чарговым рэцэптам. На гэты раз вызначыўся брэнд Feelin у сацыяльнай сетцы Threads.
Брэнд вядомы беларусам дзякуючы выпуску марожанага з шарыкамі і глазаваных сыркоў. Аднак новая прадукцыя здзівіць нават тых, хто абыякавы да такіх прысмакаў: Feelin плануе выпусціць марожанае са смакам піва.
— Марожанае са смакам піва распрацавана! Запускаем? — спытаў брэнд у карыстальнікаў Threads.
Адказы ў каментарыях не прымусілі сябе доўга чакаць:
«Можа, лепш піва са смакам марожанага?»
«Калі толькі ў калабарацыі з Лідскім півам».
«Не трэба. Піва выдатнае толькі ў адным выглядзе — халоднае, вадкае і ў куфлі».
«Лепш з каньяком».
«З дранікам з'елі, і гэта з'ядзім».