Z-блогеры абмяркоўваюць набыццё коней
5- Іван Філіпаў
- 8.07.2026, 14:24
- 1,222
НПЗ будуць гарэць і далей.
Рэзюмую для вас усё, што за мінулыя дні пра ўдары па НПЗ напісалі вайсковыя і калявайсковыя каналы.
Калі зусім каротка: НПЗ будуць гарэць і далей, прычым рэгулярна. Дзяржава не мае ніякіх спосабаў арганізаваць абарону стратэгічна важных аб’ектаў на фоне паліўнага крызісу.
Дакладней, не так. Яны ёсць — ёсць і тэхналогіі, і зброя, нават кадры ёсць, толькі каб эфектыўна іх ужываць, патрэбная поўная радыкальная рэформа сістэмы дзяржаўнага кіравання. Пажадана, каб яна суправаджалася пасадкай на кол усіх асоб, якія прымаюць рашэнні, ад вахцёра да Уладзіміра Уладзімірыча.
Паколькі зрабіць гэта немагчыма, то глядзі пункт першы — будуць гарэць НПЗ.
Сістэма працуе так, як яе пабудавалі:
Кіруюць не кампетэнтныя, а лаяльныя.
Ініцыятыва караецца. Заўсёды.
Ніхто не хоча браць на сябе адказнасць за відавочна праблемную сферу.
І гэтая сістэма выдатна працуе для падтрымання спакою Уладзіміра Уладзімірыча, але ад беспілотнікаў яна абараніцца не ў стане.
Ну і цытата.
«Сітуацыя з Омскім НПЗ прымушае падняць нязручнае пытанне пра „транзіцёраў“ — рэгіёны, дзе мясцовыя антыдроншчыкі кіруюцца аб’ектным прынцыпам абароны: не па нас ляціць — і хай сабе ляціць далей, галоўнае, што не мы ў навінах і не нашы аб’екты.
Так, вы здзівіцеся, такі падыход мае месца, і не так ужо рэдка. Я нават працытую аднаго кіраўніка буйнога прадпрыемства, які наўпрост спытаў мяне на нарадзе пра аснашчэнне МОГаў: а як мы ўвогуле зразумеем, што ляціць менавіта ў наш аб’ект?
У адказ на мае круглыя вочы ён сказаў: ну, у нас жа мандат абараняць менавіта сваё, калі мы патрацім БК за перыметрам свайго аб’екта, з нас жа спытае кіраўніцтва — на якой падставе? А галоўнае, і сапраўды ж спытае. Улік і кантроль — наша ўсё».
Гэта напісаў не абы-хто, а Аляксей Чадаеў, кіраўнік найбуйнейшага ў краіне дронаводчага цэнтра і адзін з галоўных спецыялістаў у гэтым пытанні, які, акрамя таго, яшчэ і ўмее размаўляць з начальнікамі дзякуючы свайму асабліваму бэкграўнду даваеннага часу і цяперашняму статусу намесніка міністра транспарту.
Вось такія справы. Зэтнікі на гэтым фоне абмяркоўваюць набыццё коней і інвестыцыі ў гужавы транспарт.
Іван Філіпаў, «Фэйсбук»