У Светлагорскім раёне дзяўчынка з'ела бабуліну таблетку
6- 8.07.2026, 19:24
- 4,548
Выратаваць дзіця не ўдалося.
Пад Светлагорскам дзяўчынка памерла, з'еўшы бабуліну таблетку. Падрабязнасці БелТА агучыла начальніца аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі пракуратуры Гомельскай вобласці Вольга Шаўчэнка.
Трагедыя адбылася ў пачатку чэрвеня 2026 года ў Светлагорскім раёне. Як распавяла Шаўчэнка, бабуля дастала свае таблеткі і пайшла па ваду:
– У гэты час дзяўчынка, якой не было і года, дастала з блістэра таблеткі, з'ела літаральна адну.
Выратаваць дзіця не ўдалося.