8 лiпеня 2026, Серада, 21:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рубіо: Расіянам усё цяжэй абараняць уласную паветраную прастору

1
Рубіо: Расіянам усё цяжэй абараняць уласную паветраную прастору

Украінскія ўдары па Расіі наблізяць завяршэнне вайны.

ЗША спадзяюцца, што ўдары па расійскай энергетыцы створаць умовы для спынення канфлікту ва Украіне, заявіў дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіо падчас перамоваў прэзідэнта Дональда Трампа з украінскім лідарам Уладзімірам Зяленскім. Трансляцыя вялася на YouTube.

У Трампа спыталі пра яго ацэнку удараў па расійскай энергетыцы. Кіраўнік Белага дома перанакіраваў пытанне Рубіо, той спачатку перафармуляваў пытанне журналіста: «Думаю, вы кажаце пра здольнасць Украіны наносіць удары ў глыб тэрыторыі Расіі».

«Гэта адна з тых дынамік, што змяніліся ў гэтай вайне за апошнія некалькі месяцаў. А менавіта: расіянам становіцца ўсё цяжэй абараняць уласную паветраную прастору», — дадаў дзяржаўны сакратар.

Трамп дадаў, што гэта эскалацыя, але «гэта і эскалацыя, якая можа дапамагчы прывесці [канфлікт] да канца».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках