Ля Стэлы ў Мінску заўважылі бабра
1- 8.07.2026, 21:17
Фотафакт.
Жыхарка сталіцы Кацярына прагульвалася ўздоўж узбярэжжа Свіслачы недалёка ад Стэлы і ўбачыла каля берага ракі нечаканага адпачывальніка. Пра гэта дзяўчына расказала ў сацсетцы Threads.
На ўзбярэжжы Свіслачы дзяўчына ўбачыла бабра. Дзіўна, але жывёлу не палохалі ні людзі, ні гукі ажыўленага праспекта. Бабёр спакойна шукаў у траве ежу і сядзеў на беразе ля самай вады.

— Колькі была ў лясах і ні разу баброў не сустракала, а тут — у самым цэнтры сталіцы! — напісала аўтарка ў публікацыі.
У каментарыях адзначылі, што бабёр пасяліўся на тым беразе Свіслачы даволі даўно, але выбіраецца да людзей пасля захаду сонца, познім вечарам.
