Лукашэнка прызначыў новага намесніка міністра абароны
3- 8.07.2026, 20:53
- 2,082
Фота "Ваяр"
Аляксандр Наўменка вызвалены ад пасады і звольнены з ваеннай службы ў запас.
Генерал-маёр Уладзімір Белы прызначаны намеснікам міністра абароны. Адпаведны ўказ падпісаў 8 ліпеня Аляксандр Лукашэнка.
Да гэтага часу Уладзімір Белы займаў пасаду начальніка Галоўнага ўпраўлення баявой падрыхтоўкі Узброеных Сіл.
Яшчэ адным указам генерал-маёр Аляксандр Наўменка, які раней працаваў намеснікам міністра абароны, вызвалены ад пасады і звольнены з ваеннай службы ў запас з правам нашэння вайсковай формы адзення і знакаў адрознення.