Зяленскі: калі б Ельцын ведаў, што РФ будзе імпартаваць паліва, ён выбраў бы замест Пуціна іншага пераемніка
1- 9.07.2026, 22:16
- 1,106
Прэзідэнт Украіны падтроліў расійскага дыктатара.
Першы прэзідэнт РФ Барыс Ельцын выбраў бы іншага пераемніка, а не Уладзіміра Пуціна, калі б ведаў, што з-за развязанай Пуціным вайны супраць Украіны Расія праз больш як 20 гадоў будзе вымушаная імпартаваць паліва — замест таго, каб яго экспартаваць, перадае New Voice.
Пра гэта 9 ліпеня заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас зносін з журналістамі.
«Калі шчыра, я думаю, што калі б Ельцын ведаў, што праз больш як 20 гадоў Расія замест экспарту будзе імпартаваць энерганосьбіты з-за таго, што сама вырашыла развязаць вайну, ён выбраў бы іншага пераемніка», — сказаў ён.
Прэзідэнт Зяленскі, у прыватнасці, патлумачыў, што эканоміка Расіі «заўсёды была арыентаваная на экспарт сваіх энерганосьбітаў», аднак сёння краіна-агрэсар «займаецца тым, каб недзе знайсці паліва, нейкім чынам павялічыць магчымасці закупкі, імпарту паліва».