Лора Лумер намякнула Трампу, як можна ліквідаваць Пуціна
- 1.08.2026, 12:46
- 1,962
Расійскі дыктатар баіцца магутнасці Вашынгтона.
Амерыканская журналістка, блогерка і прыхільніца Дональда Трампа Лора Лумер змяніла сваё меркаванне пра расійска-ўкраінскую вайну і пачала падтрымліваць Кіеў.
Нядаўна яна пабывала ва Украіне, сустрэлася з мясцовымі палітыкамі, афіцэрамі і менеджарамі абаронных кампаній. На гэтым фоне Лумер дала інтэрв'ю выданню The Kyiv Independent.
Яна, у прыватнасці, заявіла, што на месцы прэзідэнта ЗША дзейнічала б супраць Пуціна значна больш жорстка.
Лумер лічыць, што расійскі дыктатар баіцца Дональда Трампа, аднак амерыканскі прэзідэнт, на яе думку, занадта асцярожнічае з кіраўніком Крамля.
Яна таксама заявіла, што, будзь яна на ягоным месцы, «знайшла б спосаб», каб Пуцін раптоўна памёр ад сардэчнага прыступу. Пры гэтым Лумер падкрэсліла, што выказвае выключна ўласную думку і не заклікае Трампа дзейнічаць такім чынам.