19 жнiўня 2026, Серада, 13:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Z-прапагандыст узяўся крытыкаваць Лукашэнку

1
Z-прапагандыст узяўся крытыкаваць Лукашэнку
Юрый Котенок

У Крамлі незадаволеныя беларускім дыктатарам.

Z-прапагандыст Юрый Котенок заявіў, што Лукашэнка выканаў усе патрабаванні прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і абвінаваціў беларускага дыктатара ў здрадзе:

«У Мінску, быццам па камандзе, змянілі рыторыку — цяпер пра пагрозу беларускім рубяжам з украінскага і польскага напрамкаў ужо не кажуць, а Лукашэнка зноў ператварыўся ў педантычнага дырэктара саўгаса, які кантралюе збор кожнай бульбіны і надоі кожнай цёлкі. Цяпер зноў у модзе тэма выгаднага гандлю з усімі часткамі свету і вырошчвання крэветак у беларускіх морах», — сказаў Котенок.

«Зноў канстатацыя — саюзнікі ў рускіх цяпер спецыфічныя: пры найменшай нагодзе — «мая хата з краю», калі трэба, ператвараюцца ў сляпаглуханямых немцаў і сыходзяць у спячку. Ну і хай бы», — піша Z-прапагандыст.

Адзначым, 14 жніўня ўкраінскія маніторынгавыя каналы паведамілі, што ў Беларусі зноў запрацавалі рэтранслятары, якія выкарыстоўваюцца для кіравання расійскімі дронамі-камікадзэ тыпу «Шахед».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках