21 жнiўня 2026, Пятніца, 15:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расіянін: Шчыра здзіўляюся каментарыям беларусаў

Расіянін: Шчыра здзіўляюся каментарыям беларусаў

Чаму ў грамадзян РФ такая рэпутацыя?

Карыстальнік Threads @pablofromrussland так і не зразумеў, чаму беларусы і ўкраінцы не любяць ягоных суайчыннікаў.

«Шчыра здзіўляюся каментарыям, — піша ён. — Проста ў Расіі жыў 20 гадоў, ніколі не бачыў нацызму менавіта ў сваіх колах, але, судзячы па каментарыях, такое адчуванне, што быццам рускія сапсавалі сабе рэпутацыю, ці што. Але, зноў жа, тут многія на расіян наязджаюць, а ў рэальнасці таксама ніколі гэтага не бачыў. Карацей, цікава, дзе менавіта і хто менавіта сябе паводзіць пагардліва».

«Не разумею, чаму ўкраінцы так ненавідзяць рускіх? Па сутнасці, дзякуючы гэтай вайне ў вас з'явілася магчымасць бясплатна пажыць у Еўропе», — падзяліўся ён сваімі думкамі яшчэ ў адным допісе.

Карыстальнікі сацсеткі патлумачылі аўтару пастоў прычыну такога стаўлення да расіян. Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя каментарыі:

- Расіяне прыязджаюць у краіны СНД і абвінавачваюць мясцовае насельніцтва ў нацызме, калі з імі размаўляюць на роднай мове, а не па-руску. Норма? Не! Пра рублі наогул без каментарыяў. Прыязджаюць у Беларусь і наракаюць, што расійскі рубель не прымаюць у краме. Так ужо павялося, што ў розных дзяржавах розная нацыянальная валюта, у вас жа беларускі рубель таксама не руліць. У нас хоць у абменніках можна абмяняць расійскія рублі.

І каментары ў стылі: «У вас так прыгожа, я думаў, што ў вас як у 90-х».

- Гэта як з дуранём. Дурань не ведае, што ён дурань, толькі ўсе навокал гэта разумеюць. Так і з вашым нацызмам, вядома, вы яго не заўважаеце. Толькі ўсім вакол дрэнна ад вас.

- У вас бурбалка людзей, якіх вы самі сабе выбралі, папярэдне адфільтраваўшы. А на вуліцы выбарка зусім іншая.

- Каб нешта разумець, патрэбныя мазгі, табе гэта не пагражае, не напружвайся.

- Проста таму, што вас няма за што любіць. Ад чалавека ў вас не засталося роўным рахункам нічога.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках