У Еўропе з’явіўся новы лоўкостэр
- 22.08.2026, 18:03
- 1,472
Квіткі ўжо прадаюцца.
Новы бюджэтны авіяперавозчык Fly2Galicia рыхтуецца пачаць палёты з іспанскага Сант’яга-дэ-Кампастэла ў восем гарадоў Іспаніі і іншых краін Еўропы.
Першыя рэйсы запланаваныя на 1 снежня 2026 года, а квіткі ўжо прадаюцца. Найтаннейшы пералёт у продажы цяпер каштуе 41 еўра.
Базавым аэрапортам новай авіякампаніі стане Сант’яга—Росалія-дэ-Кастра. Адсюль Fly2Galicia плануе лётаць у тры іспанскія гарады — Алікантэ, Гранаду і Сарагосу — і ў пяць еўрапейскіх: Брусэль, Прагу, Мюнхен, Венецыю і Мілан.
Згодна з апублікаваным раскладам, першыя рэйсы павінны пачацца 1 снежня. Дату выбралі напярэдадні перыяду, калі ў Сант’яга-дэ-Кампастэла традыцыйна прыязджае шмат турыстаў і паломнікаў, якія праходзяць знакаміты шлях Каміно-дэ-Сант’яга.
Продаж квіткоў ужо адкрыты. Найбольш танныя прапановы на міжнародныя рэйсы цяпер выглядаюць так:
з Мілана ў Сант’яга-дэ-Кампастэла — ад 41 еўра;
з Брусэля — ад 51 еўра;
з Прагі — ад 51 еўра;
з Венецыі — ад 51 еўра;
з Мюнхена — ад 71 еўра.
Пры гэтым варта ўлічваць, што гаворка ідзе пра мінімальныя тарыфы, а кошт квіткоў можа змяняцца ў залежнасці ад даты і попыту.