23 жнiўня 2026, Нядзеля, 19:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Чаму пажылы чалавек шэсць гадзін чакае лекара?»

1
«Чаму пажылы чалавек шэсць гадзін чакае лекара?»

Беларуска расказала, што адбываецца ў Барысаўскай ЦРБ.

Карыстальніца Threads Яна расказала, як яе 71-гадовы дзядуля некалькі гадзін правёў у прыёмным пакоі Барысаўскай ЦРБ без медыцынскай дапамогі — з сімптомамі, падобнымі да інсульту або інфаркту. У той жа дзень ён памёр.

У публікацыі беларуска піша, што брыгада «хуткай» даставіла дзядулю ў прыёмны пакой барысаўскай бальніцы №  каля 9 раніцы. У мужчыны анямела рука і была дыхавіца.

Дзяжурны лекар агледзеў пацыента прыблізна паміж 11:00 і 12:00, накіраваў яго на рэнтген і паставіў кропельніцу. Пасля гэтага, паводле слоў Яны, медыцынская дапамога мужчыне не аказвалася да самага вечара.

«Гэта пацвердзіў сам дзядуля, які тады яшчэ мог размаўляць. Далей былі просьбы выклікаць дзяжурнага лекара, на якія быў адказ: «чакайце», — піша яна.

Як расказвае Яна, каля 18:20, пасля шматлікіх зваротаў, да пацыента нарэшце падышоў лекар. Але да таго моманту стан дзядулі ўжо рэзка пагоршыўся.

«А 18:40 у яго з рота з’явілася пена. Толькі тады яго забрала рэанімацыя», — гаворыцца ў публікацыі. У той жа дзень мужчына памёр.

«6 гадзін без дапамогі! Гэта халатнасць, якая каштуе жыцця. Чаму пажылы чалавек з сімптомамі інсульту/інфаркту 6 гадзін ляжыць без лекара?! Патрабую праверкі!» — напісала яна.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках