Брат Tiguan і T-Roc: Volkswagen паказаў недарагі пікап
- 24.08.2026, 10:18
Фота: Volkswagen
Яго дызайн больш эфектны, чым у папярэднікаў.
У лінейцы Volkswagen неўзабаве з'явіцца даступны пікап Tukan. Аўтамабіль выкарыстоўвае агрэгаты кросовераў VW T-Roc і Tiguan.
Новы Volkswagen Tukan паступіць у продаж на пачатку 2027 года. Пакуль жа на афіцыйным сайце нямецкай маркі апублікавалі фота мадэлі.

У адрозненне ад старэйшага Volkswagen Amarok, Tukan не мае рамы. Ён пабудаваны на платформе MQB, як кросоверы Volkswagen T-Roc або Tiguan, аднак атрымаў рысорную заднюю падвеску для перавозкі грузаў.

Звонку пікап Volkswagen Tukan падобны да роднасных мадэляў дзякуючы шырокай радыятарнай рашотцы і раскосымі фарамі, злучанымі дыёднымі палоскамі. У той жа час яго дызайн больш брутальны — з масіўнымі бамперамі, пашыранымі крыламі, дугамі і выразным пластыкавым абвесам.

Volkswagen Tukan будзе выпускацца на прадпрыемстве ў Бразіліі ў варыянтах з двума і чатырма дзвярыма. Салон пакуль трымаюць у сакрэце. Адзначаецца, што мадэль атрымае базавыя ўтылітарныя версіі і больш абсталяваныя варыянты для актыўнага адпачынку.
Вядома, што новы Volkswagen Tukan атрымае 1,5-літровы турбарухавік магутнасцю 150 к.с. з «мяккай» гібрыднай устаноўкай. Таксама чакаюцца рухавікі, якія працуюць на біёэтаноле.