24 жнiўня 2026, панядзелак, 13:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь рыхтуецца да бязвізу з адной з найбольш закрытых краін свету

6
Беларусь рыхтуецца да бязвізу з адной з найбольш закрытых краін свету
Фота: Shutterstock

Дакумент могуць падпісаць ужо ў бліжэйшы час.

У бліжэйшы час Беларусь можа падпісаць пагадненне аб бязвізавых паездках з Паўночнай Карэяй. Дакумент ужо гатовы, засталося вырашыць тэхнічныя нюансы. Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыженкоў у эфіры прапагандысцкага тэлеканала «Беларусь 1». Нядаўна ён сам правёў там адпачынак.

Паводле слоў Максіма Рыженкова, «Паўночная Карэя — каларытная, традыцыйная, цікавая краіна». На гэты раз міністру ўдалося паглядзець не толькі Пхеньян, але і горад Вонсан і курорт Кальма. Але паездка не абышлася і без працоўных задач:

— Адбылася ў мяне сустрэча з міністрам замежных спраў КНДР. З ёй мы абмеркавалі ўвесь комплекс двухбаковых адносін, у тым ліку дамовіліся аб найбліжэйшых кантактах па лініі МЗС і якраз аб падпісанні шэрагу пагадненняў, у тым ліку вось гэтага важнага пагаднення аб бязвізавых паездках грамадзян.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках