25 жнiўня 2026, aўторак, 9:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У вайне на баку Расіі ўпершыню загінуў брытанец

4
У вайне на баку Расіі ўпершыню загінуў брытанец
33-гадовы Брэдлі Таўнсэнд з Паўднёнага Ёркшыра

Пайшоў ваяваць за Пуціна, але яго дагнаў дрон.

33-гадовы Брэдлі Таўнсэнд з Паўднёнага Ёркшыра загінуў у вайне Расіі супраць Украіны. Брытанец пайшоў ваяваць на баку РФ і стаў першым прадстаўніком сваёй краіны, які загінуў падчас баявых дзеянняў у складзе арміі РФ.

Мужчына, якога брытанскія СМІ характарызуюць як «звычайнага рыбака», загінуў 10 чэрвеня ад атакі беспілотніка на тэрыторыі Данецкай вобласці. Пра гэта 24 жніўня паведаміла выданне Daily Mail.

Як брытанец пайшоў на вайну на баку РФ

Брэдлі Таўнсэнд далучыўся да расійскай арміі ў красавіку 2026 года, не маючы аніякага ваеннага досведу. Свой учынак мужчына тлумачыў тым, што хацеў «аддзячыць» шахцёрам украінскага Данбаса за тое, што падчас страйку шахцёраў у 1980-х гадах яны ахвяравалі месячную зарплату жыхарам Ёркшыра. Пры гэтым Таўнсэнд падкрэсліваў, што ўсведамляе магчымыя наступствы сваіх дзеянняў і што ніхто яго ні да чаго не прымушаў.

«Я прыехаў з думкай, што, верагодна, не змагу вярнуцца дадому. Калі я вярнуся, мяне дакладна будуць пераследаваць. Я тут не дзеля самагубчай місіі, але разумею, што так можа здарыцца. Гэта было маё ўласнае рашэнне, ніхто мяне ні да чаго не прымушаў», — пісаў Таўнсэнд у сацсетках.

Іншыя брытанцы, што служаць у расійскіх узброеных сілах, пахвалілі Таўнсэнда за такое рашэнне. У прыватнасці, брытанец Эйдэн Мініс у сацсетках расказаў, што правёў з Брэдлі пэўны час яшчэ да таго, як ён падпісаў кантракт.

«Мы абмяркоўвалі небяспеку, з якой ён сутыкнецца, але ён настойваў, што ўжо прыняў рашэнне… У выніку ён ахвяраваў сваім жыццём дзеля нашай справы», — адзначыў Мініс.

Адначасова адзін са знаёмых Таўнсэнда расказаў журналістам, што ў мужчыны нібыта былі праблемы з псіхічным здароўем і залежнасцю ў мінулым.

Паведамляецца, што Таўнсэнд загінуў у чэрвені падчас штурмавой аперацыі. Гэта адбылося ад удару дыстанцыйна кіраванага FPV-дрона.

Былы міністр бяспекі Вялікабрытаніі Том Тугендхат заявіў, што яму «вельмі шкада яго і яго сям’і», але ўступленне ў рады расійскіх узброеных сіл было «неверагодна дурным учынкам».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках