Дроны атакуюць Расію: пад ударам адразу два буйныя НПЗ
- 25.08.2026, 8:00
- 3,142
Паражаныя «тлустыя» мэты ў Краснадарскай і Растоўскай абласцях РФ.
У ноч на 25 жніўня адразу ў некалькіх рэгіёнах Расіі прагрымелі выбухі на фоне атакі беспілотнікаў. У сетцы пішуць пра магчымыя ўдары па нафтаперапрацоўчых заводах у Краснадарскім і Растоўскім абласцях РФ, паведамляе «Фокус».

У Краснадарскім краі дроны гэтай ноччу маглі паразіць буйны Афіпскі НПЗ, праектная магутнасць якога складае больш за 6 мільёнаў тон нафты ў год. Пра гэта паведамілі каналы OSINT.
«Афіпскі, Краснадарскі край. Мясцовыя жыхары паведамляюць пра выбухі і атакі на Афіпскі НПЗ», — пішуць аналітыкі.
У сетцы таксама паказалі кадры атакі на прадпрыемства. На відэароліках відаць яскравае зарэва і дым, што падняўся пасля выбухаў.
У той жа час мясцовыя ўлады на момант публікацыі не каментавалі атакі на рэгіён. У аператыўным штабе Краснадарскага краю толькі каля 03:00 папярэджвалі пра пагрозу прымянення беспілотнікаў.
Акрамя таго, у ноч на 25 жніўня дроны таксама атакавалі Растоўскую вобласць РФ. Паводле інфармацыі аналітыкаў, пад ударам аказаўся горад Навашахцінск.
Каналы OSINT мяркуюць, што ў Навашахцінску дроны таксама маглі паразіць мясцовы НПЗ. Аднак афіцыйнага пацвярджэння гэтай інфармацыі на момант публікацыі не было.
Варта адзначыць, што Навашахцінскі завод нафтапрадуктаў — найбуйнейшае нафтаперапрацоўчае прадпрыемства на поўдні Расіі (у Растоўскай вобласці), уведзенае ў эксплуатацыю ў 2009 годзе. Гэты НПЗ мае праектную магутнасць да 7,5 млн тон нафты ў год і з'яўляецца ключавым прадпрыемствам паліўнай інфраструктуры ў рэгіёне. Акрамя таго, завод адыгрывае важную ролю ў забеспячэнні расійскай арміі гаруча-змазачнымі матэрыяламі.