25 жнiўня 2026, aўторак, 8:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

25 жніўня незалежнасць Беларусі стала законам

25 жніўня незалежнасць Беларусі стала законам

35 гадоў таму Вярхоўны Савет БССР прыняў гістарычнае рашэнне.

25 жніўня 1991 года Вярхоўны Савет БССР надаў Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі статус канстытуцыйнага закона.

Такім чынам было абвешчана вяршэнства беларускай Канстытуцыі і законаў над так званымі «саюзнымі».

Галасаванне адбылося на сесіі, якая была скліканая адразу пасля паразы жнівеньскага путчу ў Маскве. Пад ціскам дэпутацкай апазіцыі БНФ на чале з Зянонам Пазняком большасць дэпутатаў Вярхоўнага Савета прагаласавала за незалежнасць Беларусі дэ-юрэ. Дэ-факта Беларусь набыла незалежнасць у снежні 1991 года, пасля падпісання Белавежскіх пагадненняў, вынікам якіх стаў распад Савецкага Саюза.

У Беларусі 25 жніўня афіцыйна не адзначаецца, а, напрыклад, ва Украіне менавіта гэта падзея (Дэкларацыя набыла статус канстытуцыйнага закона) адзначаецца як дзяржаўны Дзень Незалежнасці.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках