Камп'ютары ў Расіі могуць стаць раскошай
2- 26.08.2026, 12:37
Іх кошт у РФ можа вырасці на 20–50%.
Персанальныя камп'ютары (ПК) могуць стаць раскошай для расіян, таму ім давядзецца вярнуцца ў камп'ютарныя клубы. Да такой высновы прыйшлі ў URA.ru.
Паводле прагнозаў агенцтва, да 2028–2029 гадоў кошт камп'ютараў у Расіі можа вырасці на 20–50%. Гэта звязана з сусветным дэфіцытам кампанентаў і іх падаражаннем праз развіццё штучнага інтэлекту (ШІ). І калі раней вытворцы спрабавалі стрымліваць гэты рост за свой кошт, то цяпер розніцу перакладуць на пакупніка, адзначылі ў публікацыі.
На дадзены момант самы просты камп'ютар для працы і навучання абыдзецца прыкладна ў 50–70 тыс. расійскіх рублёў, прычым без уліку манітора, клавіятуры, мышы і калонак. Да 2028–2029 гадоў цана можа вырасці да 70–90 тыс. рублёў, падлічылі журналісты. На гэтым фоне прагназуецца рост цікавасці расіян да наўтбукаў і камп'ютарных гульнявых клубаў.