26 жнiўня 2026, Серада, 22:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брат былога футбаліста БАТЭ праспявае на канцэрце ў Мінску

Брат былога футбаліста БАТЭ праспявае на канцэрце ў Мінску
Акмаль
Фота: forbes.ru

Ён стане хэдлайнерам праграмы на Дзень горада.

У нядзелю, 12 верасня, у Мінску адбудзецца святкаванне Дня горада.

У прыватнасці, стала вядома праграма канцэрта, які адбудзецца на пляцоўцы каля Палаца спорту.

Хэдлайнерам вечара, як паведамляе Мінгарвыканкам, стане расійскі спявак туркменістанскага паходжання Акмаль (Akmal'). Выступленне артыста будзе бясплатным. Вечар завершыцца феерверкам, які запланаваны на 23:00.

Варта адзначыць, што Акмаль з'яўляецца братам былога абаронцы барысаўскага БАТЭ Джамалдзіна Ходжаніязава. Выхаванец «Зеніта» выступаў у Беларусі ў 2019 годзе, як адзначае betnews.by.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках