29 жнiўня 2026, Субота, 11:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вядомая MAGA-блогерка звярнулася да ўкраінцаў

1
Вядомая MAGA-блогерка звярнулася да ўкраінцаў
Лора Лумер

Раней яна падтрымлівала РФ.

Блізкая да прэзідэнта ЗША Дональда Трампа блогерка Лора Лумер, якая ў ліпені пабывала ў Кіеве і ўзяла інтэрв'ю ў прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага, а цяпер актыўна падтрымлівае ўкраінцаў, паабяцала зноў наведаць Украіну. Пра гэта MAGA-актывістка напісала ў сваім уліковым запісе ў сацсетцы X.

Лумер нагадала, што раней была пад уплывам расійскай прапаганды, з-за чаго крытыкавала Украіну і падтрымлівала Расію. Аднак візіт у краіну прымусіў яе перагледзець частку палітычных поглядаў. Цяпер блогерка адкрыта падтрымлівае ўкраінцаў і распавядае праўду пра расійскіх акупантаў і рэжым дыктатара Уладзіміра Пуціна.

«З нецярпеннем чакаю вяртання ва Украіну. Дзякуй украінцам за тое, што яны адкрыліся мне падчас майго знаходжання ў Кіеве, Дняпры, Харкаве і іншых гарадах. Я абавязкова вярнуся!» – напісала Лумер.

Нагадаем, уплывовая амерыканская MAGA-актывістка наведала Украіну ў ліпені гэтага года. У Кіеве яна ўзяла эксклюзіўнае інтэрв'ю у Зяленскага, убачыла наступствы расійскіх удараў па Кіева-Пячэрскай лаўры, пабывала ў прыфрантавым Харкаве, які штодня абстрэльваюць расійскія войскі, а таксама пагутарыла з высокапастаўленымі чыноўнікамі, простымі ўкраінцамі і ваеннаслужачымі.

Убачыўшы на ўласныя вочы наступствы расійскага тэрору, Лумер прыйшла да высновы, што Расія вядзе несправядлівую вайну.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках