«Там усё гарыць»: Узброеныя сілы Украіны падпалілі ўніверсітэт, дзе распрацоўвалі БПЛА
2- 3.08.2026, 7:50
- 4,360
Удар па Белгараду.
У ноч на панядзелак, 3 жніўня, у Белгарадзе пасля атакі беспілотнікаў узнік пажар у Белгарадскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (БГТУ імя В. Г. Шухава).
Пра гэта паведамляе расійскае выданне Astra са спасылкай на мясцовыя тэлеграм-каналы.
Адзначаецца, што ў гэтым універсітэце распрацоўвалі і выпрабоўвалі беспілотнікі. У прыватнасці, у БГТУ праектавалі аўтаматызаваную сістэму кіравання БПЛА на базе мікрапрацэсара «Міландр». Пры гэтым ва ўніверсітэце сцвярджалі, што распрацоўка мае грамадзянскае прызначэнне і можа выкарыстоўвацца для маніторынгу ліній электраперадачы і цеплатрас, а таксама для аэрафотаздымкі.

Улетку 2026 года ўніверсітэт абвясціў набор школьнікаў на летнія змены па курсе распрацоўкі беспілотнікаў, піша Astra.
Расійскія ўлады пакуль не паведамлялі пра наступствы атакі. У той жа час на працягу ночы аператыўны штаб Белгарадскай вобласці некалькі разоў папярэджваў пра пагрозу атак беспілотнікаў.
Уначы на 25 ліпеня расійскі Белгарад падвергнуўся масіраванай атацы беспілотнікаў. У горадзе ўзніклі пажары на тэрыторыі лагістычных складаў і аб’ектаў энергетычнай інфраструктуры.