Беларускую манету наміналам 20 рублёў будуць прадаваць у 16 разоў даражэй
2- 4.08.2026, 21:00
Што ў ёй асаблівага?
У касы Нацбанка 5 жніўня паступіць сярэбраная «Славянка» выпуску 2026 года наміналам 20 рублёў, паведаміла прэс-служба рэгулятара.
Інвестыцыйная манета адчаканена на гомельскім «Крышталі». У папярэднія гады яе выпускалі ў Казахстане і Расіі.
У продаж паступяць 15 тысяч манет. Яны выраблены са срэбра пробы 999,9. Маса адной складае 31,1 грама.
Цана продажу для банкаў — 310,13 рубля, для юрыдычных (акрамя банкаў) і фізічных асоб — 324,23 рубля.