6 жнiўня 2026, Чацвер, 5:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сайт тэлеканала Euronews прызналі «экстрэмісцкім» у Беларусі

Сайт тэлеканала Euronews прызналі «экстрэмісцкім» у Беларусі

Euronews вяшчаў у Беларусі з пачатку 2000-х гадоў да 12 красавіка 2021-га.

Мінінфарм абнавіў Рэспубліканскі спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў. У яго дадалі сайты і акаўнты ў розных сацыяльных сетках.

«Экстрэмісцкім» прызналі сайт міжнароднага навінавога тэлеканала Euronews — www.euronews.com.

Euronews вяшчаў у Беларусі з пачатку 2000-х гадоў да 12 красавіка 2021-га. Была даступная перадусім рускамоўная версія, якую рэтранслявалі кабельныя аператары, у тым ліку дзяржаўны Белтэлекам.

12 красавіка 2021 года Міністэрства інфармацыі выключыла Euronews са спісу замежных СМІ, якім дазволена вяшчанне, рэтрансляцыя была спыненая. Улады патлумачылі рашэнне тым, што тэрмін дазволу скончыўся, а таксама выказалі прэтэнзіі да мовы рэкламы (яна выходзіла на англійскай, а не на рускай ці беларускай).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках