Відэафакт: Новыя салдаты КНДР праходзяць падрыхтоўку ў Расіі
4- 6.08.2026, 12:53
- 2,648
Даныя ўкраінскай разведкі пацвердзіліся.
У сеціве з'явілася відэа, на якім відаць, як расіяне на сваіх палігонах рыхтуюць вайскоўцаў з КНДР, верагодна, для новых штурмавых аперацый на тэрыторыі Украіны. Ролік апублікаваў канал Exilenova+.
На відэа пераважна чуваць карэйскую мову, а менавіта паўночнакарэйскі дыялект, а таксама рускую.
Той, хто трымае камеру і здымае відэа ў бліндажы, — расіянін, верагодна, інструктар або куратар. А карэйцы абменьваюцца фразамі пасля трэніроўкі:
«Да бою гатовы!».
«Эй, добра папрацавалі» (гэта тыповае армейскае прывітанне за выкананую працу).
«Гатовы. Слухаюся».
Паводле даных ГУР, Расія плануе разгарнуць у Варонежскай вобласці падраздзяленне з шасцю пускавымі ўстаноўкамі і 120 паўночнакарэйскімі балістычнымі ракетамі KN-23/KN-24.
Мяркуецца, што яно будзе несці службу ў складзе 112-й ракетнай брыгады РФ.
Прадстаўнік разведкі Андрэй Чарняк паведаміў, што Паўночная Карэя ўжо перадала Расіі 40 ракет KN-23/KN-24 і асабовы склад.