9 жнiўня 2026, Нядзеля, 19:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медыкі рэкамендуюць пажылым людзям хуткую хадзьбу

4
Медыкі рэкамендуюць пажылым людзям хуткую хадзьбу
Ілюстрацыйнае фота

Яна прадоўжыць маладосць мазгу.

Пажылыя людзі, якія захоўваюць высокую хуткасць хадзьбы пасля 80 гадоў, радзей сутыкаюцца са зніжэннем кагнітыўных здольнасцяў. Гэта паказаў аналіз даных амаль чатырох тысяч чалавек старэйшых за 80 гадоў. Вынікі даследавання апублікаваныя ў часопісе Neurology.

Даследнікі засяродзіліся на пажылых людзях, якія з узростам захоўвалі незвычайна высокую рухомасць. Іх назвалі «суперрухомымі». Да гэтай групы аднеслі ўдзельнікаў, чыя хуткасць хадзьбы была як мінімум на 1,5 стандартнага адхілення вышэй за сярэднюю для іх узросту і полу.

Такіх людзей у агульнай выбарцы апынулася каля 7%. Далейшае назіранне паказала, што ў гэтай групе рызыка кагнітыўных парушэнняў была на 51% ніжэй, чым у астатніх удзельнікаў. Навукоўцы таксама выявілі сувязь паміж высокай хуткасцю хадазьбы і агульным паляпшэннем стану мазгу.

У межах асобнай часткі даследавання ўдзельнікам праводзілі МРТ. У «суперрухомых» выявіўся большы аб'ём гіпакампа — вобласці мазгу, якая адыгрывае важную ролю ў памяці і прасторавой арыентацыі.

Для аналізу навукоўцы аб'ядналі даныя трох буйных даследаванняў. Міжнародная выбарка ўключала 3989 чалавек старэйшых за 80 гадоў без дэменцыі на момант пачатку назірання. Яшчэ 197 удзельнікаў штогод праходзілі кагнітыўныя тэсты і МРТ у межах праекта LonGenity. Акрамя таго, даследнікі вывучылі вынікі пасмяротнага аналізу мазгу 692 удзельнікаў праекта RUSH.

Аўтары адзначаюць, што большасць папярэдніх прац была прысвечана прычынам запаволення хадзьбы з узростам. Новае даследаванне, наадварот, дазваляе паглядзець на людзей, якім удаецца захаваць высокую рухомасць у глыбокай старасці.

Пры гэтым вынікі паказваюць сувязь паміж хуткасцю хадзьбы і станам мазгу, але не даказваюць, што хуткая хадзьба наўпрост прадухіляе кагнітыўнае старэнне.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках