9 жнiўня 2026, Нядзеля, 20:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арышты і выбухі: у Расіі пачалася вялікая зачыстка вытворцаў дронаў

Арышты і выбухі: у Расіі пачалася вялікая зачыстка вытворцаў дронаў

Што вядома.

З'явіліся выразныя прыкметы вялікага перадзелу ў сферы дронаў у Расіі. Пачаліся масавыя арышты вытворцаў. На некаторых здзяйсняюцца замахі.

«Дыялог» разбіраўся ў дэталях.

Днямі дыктатар РФ Уладзімір Пуцін прызначыў новага камандавальніка беспілотнымі сіламі, паставіўшы на чале новага роду войскаў кадравага вайскоўца Дзяніса Ляміна. З гэтай пасады быў звольнены Юрый Ваганаў, якому Z-супольнасць дала мянушку Унітаз. Гэта быў прадпрымальнік, які пачынаў з сантэхнікі, а падчас вайны перайшоў на вытворчасць БПЛА для расійскай арміі. Цяпер, відаць, Ваганаў страціў уплыў.

І гэта не адзіны інцыдэнт з вытворцамі БПЛА ў Расіі.

9 жніўня ўплывовы расійскі рэсурс «ВЧК-ОГПУ» паведаміў пра арышт у Маскве кіраўніцтва кампаніі «Дрон Солюшнс». Гэта буйны расійскі распрацоўшчык беспілотных сістэм.

«У СІЗА адправілі былога гендырэктара кампаніі Іраклі Хазалію і цяперашняга гендырэктара Вячаслава Барбасава (заснавальнік кампаніі). Абодва таксама з'яўляюцца мінарытарнымі акцыянерамі \"Дрон Солюшнс\"», — паведаміў рэсурс. Абодвум інкрымінуюць хішчэнні.

Незадоўга да гэтага пад арышт трапіла намесніца начальніка ўпраўлення беспілотных сістэм і робататэхнікі расійскага Мінпрама Ала Палавчэні. Таксама арыштаваныя кіраўніцтва і ўладальнікі яшчэ аднаго буйнага вытворцы БПЛА «Эфко».

На фоне гэтых арыштаў пад Екацярынбургам быў падарваны гендырэктар кампаніі «Уралдронзавод» Уладзімір Ткачук. Ён атрымаў цяжкія раненні.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках