«Лукашэнку патролілі ў яго дзень нараджэння»
3- 10.09.2026, 11:55
- 2,570
Замест звыклай пышнасці — цішыня і намёкі.
Дзень нараджэння Аляксандра Лукашэнкі сёлета прайшоў амаль незаўважна. На яго афіцыйным сайце не з'явілася звыклага патоку віншаванняў ад чыноўнікаў, праўладных арганізацый і замежных лідараў.
На гэта звярнуў увагу беларускі эканаміст Сяргей Чалы у эфіры YouTube-канала «Чалы LIVE»:
— 30 жніўня 2026 года ў яго быў дзень нараджэння. І што ты думаеш? Адкрываю яго ўласны афіцыйны сайт — і там нічога няма. Ні паведамлення пра тое, што ў яго дзень нараджэння, ні звестак пра тое, што яго павіншавалі якія-небудзь прафсаюзы або Саюз жанчын. Не згадана ніводнае віншаванне ад сусветных лідараў, як гэта было заўсёды. І такое здарылася ўпершыню.
Тым не менш віншаванне абсалютна дакладна было. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін павіншаваў Лукашэнку спецыяльнай тэлеграмай. Больш за тое, тэкст гэтай тэлеграмы апублікавалі на сайце Крамля.
Тэлеграма, як распавядае Чалы, атрымалася двухсэнсоўнай:
— Там гаворыцца пра ўмацаванне саюзных інстытутаў і пра ўзаемавыгадныя інтэграцыйныя працэсы. Тыпу: «Чувак, ты памятаеш, чаго мы ад цябе чакаем?»
Але цікава нават не тое, што тэлеграму вывесілі на сайце Kremlin.ru. Віншаванне аказалася падвойным: Пуцін яшчэ і патэлефанаваў Лукашэнку. Такога раней дакладна не было. Заўсёды было або адно, або другое. Пра гэта паведаміў «Інтэрфакс». Але паглядзіце на апошні радок: там акуратна нагадалі, што Лукашэнку спаўняецца 72 гады.
Уяўляеце? Вось так узялі і нахабна нагадалі пра яго ўзрост. Патролілі.

Адно толькі: я зманю, калі скажу, што зусім ніякага іншага віншавання сапраўды не было. Нешта аддалена падобнае на яго з'явілася ў фактычна неафіцыйнай прэс-службе Лукашэнкі — Telegram-канале «Пул Першага». Там таксама не паклапаціліся згадаць, колькі яму споўнілася гадоў.
Затое ўзгадалі, што 1954 год быў годам Зялёнага Драўлянага Каня. Конь, значыць: на іх араць, ім усё па сілах, яны ўпартныя. Усё гэта праілюстравалі настолькі даўнімі фотаздымкамі, што Коля там яшчэ выглядае як у меме пра шасцігадовага хлопчыка.

Першая відавочная аналагія — коней на пераправе не змяняюць. Але ў мяне ёсць яшчэ адна.
У дзяцінстве я глядзеў абсалютна страшны сацыяльна-рэалістычны фільм. Я дагэтуль яго памятаю, хаця глядзеў яшчэ школьнікам. Гэта фільм рэжысёра Сідні Полака, які выйшаў у Амерыцы ў 1969 годзе. Ён зняты па кнізе, напісанай у часы Вялікай дэпрэсіі, і прысвечаны танцавальным марафонам. Гэта былі першыя «Галодныя гульні»: хто заставаўся апошнім, той атрымліваў прыз. Жудасна страшная рэч.
Мы вырашылі крыху перарабіць плакат гэтага фільма.

Мая аналагія не пра тое, што коней на пераправе не змяняюць, а пра тое, што загнаных коней прыстрэльваюць.