Лукашэнка загаварыў пра мабілізацыю
5- 11.09.2026, 15:03
- 4,078
Дыктатар загадаў «струснуць армію».
Лукашэнка на палігоне ў Брэсцкай вобласці выдаў чарговую порцыю ваяўнічай рыторыкі. Паводле яго слоў, беларускую армію «трэба струснуць» — аж да праверкі гатоўнасці да мабілізацыі. «Усю армію. Усіх праверым», — пагразіў кіраўнік.
Паралельна з гэтым ужо прайшлі праверкі танкавых і мотастралковых частак, цяпер чарга дайшла да артылерыйскай брыгады — рэжым чарговы раз дэманструе гатоўнасць да вайны, якую, паводле афіцыйнай версіі, ніхто весці не плануе.
«Мы прагматыкі», — заявіў кіраўнік, тлумачачы, што ваяваць з «монстрамі» па перыметры яму нявыгадна.
Заява Лукашэнкі пра праверку гатоўнасці да мабілізацыі прагучала на фоне чарговай хвалі чутак пра магчымую мабілізацыю у самой Расіі. З лета 2026 года ў СМІ абмяркоўваецца сцэнар, паводле якога дадатковы заклік можа быць абвешчаны ўжо пасля выбараў у Дзярждуму (18–20 верасня) — прыблізна ў кастрычніку.