12 верасня 2026, Субота, 21:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінскае «Дынама» пацярпела трэцюю паразу ў трох матчах, саступіўшы ў Санкт-Пецярбургу маскоўскаму «Дынама»

Мінскае «Дынама» пацярпела трэцюю паразу ў трох матчах, саступіўшы ў Санкт-Пецярбургу маскоўскаму «Дынама»
Фота: Дынама-Мінск

І зноў па булітах.

У Санкт-Пецярбургу ў матчы рэгулярнага чэмпіянату КХЛ мінскае «Дынама» саступіла па булітах маскоўскаму «Дынама», паведамляе «Прэсбол».

У складзе мінчукоў усе тры спробы выканання булітаў аказаліся няўдалымі (Алістраў, Энас, Обэ-Кюбель).

Гэта ўжо трэцяя параза мінчукоў на старце «рэгуляркі» запар. Усе паразы — па-за межамі асноўнага гульнявога часу.

Мінскае «Дынама» пасля трох гульняў з трыма ачкамі займае 8-е месца ў турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі.

Дынама М — Дынама Мн — 3:2 Б (1:0, 1:1, 0:1, 0:0, )

Шайбы: 1:0 — Рымашэўскі (Сік'юра, Пылянкоў, 10.27-бол.). 2:0 — Мелікаў (Швец-Рагавы, Блажэўскі, 30.34). 2:1 — Обэ-Кюбель (Цірні, Энас, 33.50-бол.). 2:2 — Алістраў (Энас, Сміт, 48.28). 3:2 — Уіл (65.00, пераможны буліт).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках