13 верасня 2026, Нядзеля, 14:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арэнда жытла ў Беларусі для турыстаў за год падаражэла

Арэнда жытла ў Беларусі для турыстаў за год падаражэла

Больш за ўсё — у Нясвіжы.

Арэнда жытла ў Беларусі для турыстаў за год падаражэла на 4% — у сярэднім да 180 рублёў за суткі. Такую статыстыку прадастаўляе расійскі сэрвіс анлайн-браніравання жытла «Суточно.ру».

Паводле інфармацыі сэрвісу, у Мінску арандаваць жытло можна ў сярэднім за 192 беларускія рублі за суткі, у Гродне — за 171 рубель, у Нясвіжы — за 168 рублёў, у Брэсце — за 164 рублі, у Полацку — за 155 рублёў, у Лідзе — за 143 рублі, у Магілёве і Віцебску — за 141 рубель, у Пінску — за 140 рублёў, у Гомелі — за 138 рублёў, піша ТАСС.

Паводле даных аналітыкаў, мацней за ўсё за год цэны на арэнду выраслі ў Нясвіжы — на 13%. У Полацку прырост склаў 8%, у Гродне і Пінску — 6%, у Мінску і Гомелі — 4%, у Брэсце — 3%. У Лідзе і Магілёве цэны, наадварот, знізіліся — на 18 і 2% адпаведна.

Сярэдні кошт арэнды жытла каля Нарачы — 207 рублёў за суткі, каля Браслаўскіх азёр — 203 рублі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках