14 верасня 2026, панядзелак, 12:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі футбаліст забіў неверагодны гол з 35 метраў

1
Беларускі футбаліст забіў неверагодны гол з 35 метраў
Уладзімір Хвашынскі

Мяч па эфектнай траекторыі пераляцеў над варотарам.

Чэмпіянат Беларусі працягвае радаваць балельшчыкаў класнымі галамі. На гэты раз уразіў нападнік «Іслачы» Уладзімір Хвашынскі: ён моцна стрэліў па варотах з метраў 40, і мяч апынуўся дакладна ў сетцы, піша Onlíner.

У 22-м туры «Іслач» на стадыёне САК «Алімпійскі» сустракалася з «Гомлем». Аздабленнем паядынку, ды і ўсяго тура, стаў гол нападніка «Іслачы» Уладзіміра Хвашынскага. На 39-й хвіліне ён нечакана нанёс удар з 35 метраў і трапіў дакладна: мяч пераляцеў над варотарам гасцей Станіславам Кляшчуком і апынуўся ў варотах.

Што цікава, Хвашынскі неўзабаве забіў другі мяч і прынёс камандзе перамогу з лікам 2:1. Цяпер «Іслач» займае першае месца ў турнірнай табліцы. На чатыры ачкі яна апярэджвае «МЛ Віцебск», а на пяць — мінскае «Дынама». Але ў віцеблян і дынамаўцаў яшчэ па адной гульні ў запасе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках