14 верасня 2026, панядзелак, 21:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска купіла на рынку дзве порцыі шашлыку за $33

Беларуска купіла на рынку дзве порцыі шашлыку за $33

Гэта выклікала шок у сацсетках.

Фраза «гэта насамрэч дорага» і яе менш цэнзурныя варыянты — самы часты каментар у абмеркаванні ў Threads, прысвечаным шашлыку. Аўтарка паста распавяла, што на выхадных набыла на фермерскім рынку «Усё сваё» дзве порцыі шашлыку і гародніну на грылі. Вагу гатовай стравы дзяўчына не ўдакладніла. Абед абышоўся ў 100 рублёў, а частавацца ім давялося ў машыне, піша «Онлайнер».

— За 100 рублёў можна ў рэстаране паесці, — адрэагаваў адзін з карыстальнікаў сацсеткі. Іншы падлічыў, што сабекошт «6 кавалачкаў шашлыку, 5 кавалачкаў кабачка і 2 кавалачкі перцу» складзе каля 10 рублёў за дзве порцыі.

— Відаць, гэта кабачок на грылі так цану «загнуў», трэба было прасіць без яго, — раіць яшчэ адзін каментатар. А нехта падсумаваў: калі купляюць, значыць, цана падабраная правільна.

Паглядзець у Threads

У абмеркаванне прыйшоў і вытворца шашлыку, падзякаваўшы дзяўчыне за такую рэкламу свайго прадукту. Фермер падкрэсліў, што 100 рублёў — гэта цана за адзін кілаграм гатовага прадукту. Паводле яго слоў, каб атрымаць 1 кг гатовага шашлыку, патрэбна амаль 1,5 кг сыравіны.

— У канкрэтнай замове з паста было каля 800 г мяса і 200 г гародніны. Усе цэны ўказаныя перад пакупніком.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках