Арменія патрабуе прабачэнняў ад Лукашэнкі
- 14.09.2026, 20:31
- 1,084
Да тых часоў краіна не верне пасла ў Беларусь.
Кансультацыі з паслом Арменіі будуць працягвацца да тых часоў, пакуль Мінск не прадставіць тлумачэнні або не папросіць прабачэння за ранейшыя выказванні Лукашэнкі. Пра гэта, паводле паведамлення «Арменпрэс», заявіў спікер Нацыянальнага сходу краіны Рубэн Рубінян.
- Ці ведаеце вы, чаму пасла ў Беларусі адклікалі для кансультацый? Гэта адбылося пасля таго, як Лукашэнка публічна заявіў, што яны планавалі 44-дзённую вайну сумесна з Азербайджанам, — сказаў Рубінян. — Беларусь — краіна, якая ўваходзіць у АДКБ, то бок у той самы абаронны саюз, што і мы.
13 чэрвеня 2024 года прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян заявіў, што ні ён, ні які-небудзь іншы афіцыйны прадстаўнік краіны не паедзе ў Беларусь, пакуль у Мінску пры ўладзе знаходзіцца Лукашэнка. Кіраўнік армянскага ўрада сказаў пра гэта ў кантэксце заяў беларускага дыктатара.