ЗСУ ліквідавалі ў Данецку расійскага генерал-лейтэнанта
2- 14.09.2026, 12:56
- 1,436
Ён камандаваў 51-й агульнавайсковай арміяй РФ.
ЗСУ ліквідавалі ў Данецку высокапастаўленага расійскага камандзіра, генерал-лейтэнанта Сяргея Мільчакова.
Расійскія тэлеграм-каналы паведамілі пра магчымую гібель акупанта Мільчакова. Першапачаткова паведамлялася, што гаворка ідзе пра лідара ДШРГ «Русіч», ваеннага злачынцу Аляксея Мільчакова.
Аднак, як піша Dialog.UA са спасылкай на расійскія мілітарысцкія крыніцы, гэта быў генерал-лейтэнант Сяргей Мільчакоў, камандуючы 51-й агульнавайсковай арміяй Паўднёвай вайсковай акругі. Паводле папярэдніх дадзеных, ён мог загінуць у выніку ўдару па штабе арміі ў Данецку.

Мільчакоў — вядомы ў вузкіх ваенных колах расійскі генерал-лейтэнант. Ён камандаваў 51-й арміяй, якая была сфармавана на базе 1-га Данецкага армійскага корпуса і ўдзельнічае ў вайне супраць Украіны.
У студзені 2026 года паведамлялася пра яго адхіленне ад пасады пасля няўдалых атак расійскіх акупантаў на Добрапільскім напрамку.