У банкаў адбыліся змены па крэдытах на беларускія тавары
1- 18.09.2026, 11:10
Змяніліся стаўкі і тэрміны.
Некаторыя банкі абнавілі ўмовы па крэдытах на беларускія тавары. «Зеркало» расказала, што змянілася для іх кліентаў.
У «Белгазпрамбанка» з'явіліся абнаўленні па «Крэдыце на беларускія тавары». «Зніжана працэнтная стаўка, павялічана працягласць льготнага перыяду і ўстаноўлены адзіны тэрмін пагашэння крэдыту», — паведамляе фінансавая ўстанова.
Максімальная сума пазыкі — 40 000 рублёў, працэнтная стаўка: 2,99% у першыя 180 дзён, потым — 12,8%. Тэрмін поўнага вяртання грошай — да 10 гадоў. Прадугледжана датэрміновае пагашэнне.
«БСБ-Банк» таксама знізіў стаўкі па пазыках на айчынныя тавары — да 11,77% гадавых (-0,2 працэнтнага пункта).
Такія крэдыты з 11 верасня таксама сталі больш даступнымі і ў «Тэхнабанку».