Расійская авіяцыя «роніла» ФАБ на ўласны горад
1- 18.09.2026, 16:54
- 1,844
Частка Строителя засталася без святла, жыхароў эвакуююць.
Расійская авіяцыя падчас удараў па Украіне выпусціла ФАБ па Белгародскай вобласці. Авіябомба звалілася на жылы масіў горада Строитель.
Расійская авіяцыя падчас удараў па Украіне выпусціла ФАБ па Белгародскай вобласці. Авіябомба звалілася на жылы масіў горада Строитель. Пра здарэнне паведаміў мясцовы канал «Пепел Белгород», перадае Dialog.UA.
Паводле яго даных, ФАБ уначы звалілася на мікрараён Быкаўскі, абарваўшы лініі электраперадачы. У выніку частка горада засталася без святла. Сама авіябомба не здэтанавала. Яна знаходзіцца ў зямлі. Улады эвакуююць насельніцтва.
«Зранку пасля інцыдэнту байцы тэрабароны абышлі ўсе дамы ў мікрараёне і папрасілі жыхароў пакінуць іх», — паведаміў расійскі рэсурс.
Заўважым, што баявая авіяцыя РФ рэгулярна «роніць» авіябомбы на ўласныя і акупаваныя тэрыторыі падчас удараў па Украіне. Эксперты звязваюць гэта з нізкай якасцю ФАБ і КАБ.