22 верасня 2026, aўторак, 11:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ужгарад стаў першым абласным цэнтрам Украіны з прамымі чыгуначнымі зносінамі з ЕС

2
Ужгарад стаў першым абласным цэнтрам Украіны з прамымі чыгуначнымі зносінамі з ЕС
Фота: Wikipedia

Замена лакаматываў на мяжы больш не патрэбная.

«Укрзалізніца» завяршыла электрыфікацыю першай у Украіне пабудаванай еўраколіі — участка паміж Ужгарадам і Чопам.

Электрыфікацыя ўчастка шляху еўрапейскага стандарту на тэрыторыі Украіны адкрывае шлях да запуску прамых пасажырскіх зносін з Еўропай без замены лакаматываў на мяжы. Пра гэта заявіў міністр аднаўлення, інфраструктуры і транспарту Украіны Мікалай Калашнік, паведамілі ў міністэрстве.

«Мы робім Ужгарад першым абласным цэнтрам з прамымі чыгуначнымі зносінамі з краінамі ЕС. Наступная мэта — завяршыць электрыфікацыю да мяжы з Венгрыяй да канца 2026 года, каб пасажырскія цягнікі з Аўстрыі, Славакіі, Чэхіі і Венгрыі курсавалі непасрэдна ў украінскія гарады без лішніх затрымак», — сказаў Калашнік.

У межах першага этапу чыгуншчыкі ўсталявалі 591 апору кантактнай сеткі і змантавалі амаль 48 км кантактнага праваду на ўчастку паміж Ужгарадам і Чопам.

Агульны кошт праекта складае 1,3 млрд грн, з якіх 50% — гэта беззваротны грант Еўрапейскага саюза ў межах праграмы Connecting Europe Facility (CEF Transport). Астатняя частка фінансуецца за кошт сродкаў дзяржаўнага бюджэту і ўласных сродкаў Укрзалізніцы (у прыватнасці, на 2026 год на рэалізацыю праекта з дзяржаўнага бюджэту выдзелена 285 млн грн).

Цяпер вядуцца работы над другой чаргой праекта — электрыфікацыяй участка ад Чопа да дзяржаўнай мяжы з Венгрыяй (Захонь), завяршэнне якой запланавана на канец 2026 года.

Паколькі дадзены участак электрыфікаваны пастаянным токам напружаннем 3 кВ, а ў Венгрыі выкарыстоўваецца пераменны ток 25 кВ, для руху без замены лакаматыва будуць задзейнічаныя электравозы двайнога сілкавання. Гэта забяспечыць скарачэнне часу ў дарозе для пасажыраў, зніжэнне эксплуатацыйных выдаткаў чыгункі, а таксама магчымасць курсавання пасажырскіх цягнікоў з Венгрыі, Аўстрыі, Славакіі і Чэхіі непасрэдна да Ужгарада.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках