24 верасня 2026, Чацвер, 8:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп асабіста сустрэў Сі Цзіньпіна з чырвонай дарожкай на ваенным аэрадроме

2
Трамп асабіста сустрэў Сі Цзіньпіна з чырвонай дарожкай на ваенным аэрадроме
Фота: Getty Images

Гэта нетыповы дыпламатычны жэст.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп асабіста сустрэў кіраўніка Кітая Сі Цзіньпіна на ваеннай базе Joint Base Andrews, разгарнуў для яго чырвоную дарожку. Гэта нетыповы дыпламатычны жэст — звычайна замежных лідараў прымаюць у Белым доме.

Пра гэта паведамляе Axios.

Трамп разам з першай лэдзі Меланіяй сустрэў Сі Цзіньпіна і яго жонку Пэн Ліюань ля трапа самалёта, калі той прызямліўся на ваеннай базе паблізу Вашынгтона каля 6-й вечара. Вайскоўцы разгарнулі для кітайскага лідара сапраўдную чырвоную дарожку, а на ўзлётна-пасадачнай паласе выстраілі шэсць знішчальнікаў F-16 і шэсць F-22, дэманструючы ваенную магутнасць ЗША.

Апошні раз амерыканскі прэзідэнт асабіста сустракаў замежнага лідара менавіта на гэтай базе ў 1962 годзе, калі Джон Кенэдзі прымаў брытанскага прэм’ер-міністра Гаролда Макмілана. У апошнія дзесяцігоддзі на аэрадроме таксама віталі некалькіх пап Рымскіх — у прыватнасці, Джордж Буш-малодшы сустракаў Бенедыкта XVI у 2008-м, а Барак АбамаФранцішка у 2015-м.

Для параўнання: у лютым 2025-га Трамп прымаў Уладзіміра Зяленскага ля ўваходу ў Заходняе крыло Белага дома, а караля Вялікабрытаніі Карла III — на Паўднёвым партыку рэзідэнцыі ў красавіку гэтага года. Сам Сі Цзіньпін, у сваю чаргу, не ўладкоўваў Трампу падобнай сустрэчы ў аэрапорце падчас яго візіту ў Пекін у маі.

«Прэзідэнт Сі прымаў прэзідэнта Трампа ў Кітаі на гістарычным саміце гэтым летам, і прэзідэнт Трамп адказвае ўзаемнасцю, вітаючы кітайскую дэлегацыю падчас візіту ў адказ на гэтым тыдні», — заявіла прадстаўніца Белага дома Анна Келі.

Апошні дзяржаўны візіт Сі Цзіньпіна ў ЗША адбыўся яшчэ ў верасні 2015-га пры адміністрацыі Абамы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках