The Economist вылічыў долю штучнага інтэлекту ў прамовах палітыкаў і дэпутатаў
3- 24.09.2026, 19:16
Палітыкі ўсё больш абапіраюцца на штучны інтэлект пры падрыхтоўцы сваіх выступаў.
Палітыкі ўсё больш абапіраюцца на штучны інтэлект пры падрыхтоўцы сваіх выступаў, піша The Economist, які прааналізаваў публічныя прамовы з дапамогай сэрвісу, што вызначае, ці напісаны тэкст чалавекам, ці згенераваны нейрасеткай.
Выданне высветліла, што ў прамовах, якія гучаць у брытанскім парламенце, кожнае дзясятае слова напісана з дапамогай ШІ. Пры гэтым Вялікабрытанія тут не лідар: аўстралійскія і канадскія дэпутаты выкарыстоўваюць нейрасеткі ў тры разы часцей за брытанскіх калег. Найменш на ШІ абапіраюцца парламентарЫ Новай Зеландыі і сенатары ЗША — частка згенераванага тэксту ў іх прамовах не перавышае 5%.