Рыжанкоў у ААН абмеркаваў бязвіз з КНДР і адкрыццё пасольства Беларусі ў Паўночнай Карэі
3- 25.09.2026, 8:49
Максім Рыжанкоў і Кім Сон Гён. Верасень 2026 года, Нью-Ёрк, ЗША
Фота: МЗС Беларусі
Лукашэнкаўскі міністр сустрэўся з паўночнакарэйскім калегам.
Пытанні адкрыцця пасольства Беларусі ў Паўночнай Карэі абмеркаваў кіраўнік МЗС Максім Рыжанкоў падчас сустрэчы з намеснікам міністра замежных спраў Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Кімам Сон Гёнам на палях Генасамблеі ААН.
Бакі адзначылі «якасна новы ўзровень, на які выйшлі адносіны паміж Беларуссю і КНДР за апошні год», — піша прэс-служба МЗС Беларусі.
«Падкрэслілі, што іх трывалую аснову складаюць сяброўскія і даверлівыя адносіны паміж лідэрамі дзвюх краін. <�…> Надалі асаблівую ўвагу пытанням адкрыцця пасольства Беларусі ў Пхеньяне і далейшай працы сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве», — адзначылі ў ведамстве.
Таксама Рыжанкоў і Кім Сон Гён дамовіліся «актывізаваць намаганні па завяршэнні працы над пагадненнем аб бязвізавых паездках для грамадзян дзвюх краін».