25 верасня 2026, Пятніца, 11:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы зарэгістравалі ў Польшчы 527 фірмаў

Беларусы зарэгістравалі ў Польшчы 527 фірмаў

За апошнія дзевяць месяцаў.

У Польшчы дзейнічае 7269 кампаній, у якіх адным з акцыянераў (ці канчатковых бенефіцыяраў) з'яўляецца беларуская фірма або грамадзянін Беларусі. Такія дадзеныя па стане на 22 жніўня 2026 года прыводзіць Цэнтр эканамічнай інфармацыі, паведамляе Most.

У параўнанні са студзенем колькасць дзеючых фірмаў з беларускімі каранямі вырасла на 2,5% пасля леташняга падзення. Але кампаніі рэгіструюцца значна хутчэй — проста некаторыя раней зарэгістраваныя бізнесы сыходзяць з рынку або мяняюць уласнікаў. Усяго з пачатку 2026 года зарэгістравана 527 арганізацый з беларускімі каранямі.

Больш за ўсё фірмаў з беларускімі каранямі працуе ў Мазавецкім ваяводстве (3977), у тым ліку 3466 — у Варшаве. Традыцыйна шмат арганізацый у прыгранічных рэгіёнах. У Падляшскім ваяводстве дзейнічае 804 кампаніі, з якіх 721 зарэгістравана ў Беластоку. У Люблінскім ваяводстве — 465 фірмаў, з якіх толькі 91 — у Любліне, а 290 — у Бяла-Падлясцы, прыгранічным горадзе, дзе рэгіструецца шмат кампаній-перавозчыкаў.

Таксама беларускі бізнес актыўны ў Ніжняй Сілезіі (469 кампаній, у тым ліку 404 — у Вроцлаве) і на Памор'і (439 кампаній, з якіх 337 — у Гданьску).

Большасць кампаній працуе ў сферы грузаперавозак — 951. Буйнейшымі галінамі таксама з'яўляюцца праграмнае забеспячэнне (367) і будаўніцтва жылых і нежылых будынкаў (308). У ўсіх асноўных сферах дзейнасці колькасць дзеючых кампаній зменшылася ў параўнанні з пачаткам года.

Сярод беларускіх арганізацый лідарам па аб'ёме выручкі застаецца транспартна-лагістычная кампанія TELS Global Polska. Далей ідуць кампаніі з той жа сферы TI Group і Rezon Trans.

У Топ-20, як і раней, уваходзяць некалькі кампаній з IT-галіны: Innowise, Vention Development, 314Devs, Kaseya Poland, IBA Poland, PandaDoc Poland.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲