Названыя 10 самых зручных для пешых прагулак гарадоў у свеце
- 25.09.2026, 15:47
- 1,408
Шэсць з іх знаходзяцца ў Еўропе.
Шэсць з 10 самых зручных для пешых прагулак гарадоў у свеце знаходзяцца ў Еўропе, высветліў сэрвіс па пошуку і браніраванні падарожжаў Skyscanner. Ён склаў рэйтынг населеных пунктаў, чыя папулярнасць расце, але яшчэ не зрабіла іх самымі вядомымі турыстычнымі напрамкамі.
Кожны горад ацэньвалі па 14 паказчыках. Сярод іх — адлегласць паміж асноўнымі славутасцямі, колькасць пешаходных маршрутаў, сярэдняя вышыня над узроўнем мора, якасць паветра і ўзровень бяспекі. Акрамя таго, пры складанні індэкса ўлічвалі шчыльнасць насельніцтва, колькасць пешаходных маршрутаў у самім горадзе і яго наваколлях, а таксама колькасць славутасцяў.
У першую дзясятку ўвайшлі японскія Хірасіма і Нагасакі, турэцкая Бурса і канадская Вікторыя. Астатнія шэсць месцаў занялі еўрапейскія гарады.
Топ-10 гарадоў для пешых прагулак:
1. Кардоба, Іспанія
2. Нагасакі, Японія
3. Хірасіма, Японія
4. Рэджа-ды-Калабрыя, Італія
5. Монте-Карла, Манака
6. Тарту, Эстонія
7. Бурса, Турцыя
8. Бальцана, Італія
9. Сараева, Боснія і Герцагавіна
10. Вікторыя, Брытанская Калумбія, Канада