У Расіі знішчылі больш за 40 тон сала, якое везлі з Беларусі
6- 25.09.2026, 21:54
Стан дэлікатэсу прызналі нездавальняючым.
У ўпраўленні Расельгаснагляду па Бранскай, Смаленскай і Калужскай абласцях 25 верасня паведамілі пра знішчэнне больш за 40 тон сала. Яго везлі з Беларусі ў жніўні. Стан свінага шпіку прызналі нездавальняючым.
З 19 па 21 жніўня машыны спрабавалі ўвезці гэта сала ў Расію, іх спынілі ў пункце пропуску «Красная Горка». У кіроўцаў не аказалася ветэрынарна-суправаджальных дакументаў на прадукцыю. Акрамя таго, на даступнай для агляду частцы шпіку не было неабходнай маркіроўкі.
У далейшым кантралёры даглядзелі груз і выявілі сляды зачысткі этыкетак з маркіроўкай і наяўнасць кляймаў ESPANA. Каб выключыць асабліва небяспечныя захворванні, правялі лабараторныя даследаванні.
Праваахоўнікі Смаленскай вобласці дапамаглі вызначыць вінаватых. Для захавання спрыяльнай эпізаатычнай сітуацыі Расельгаснагляд узмацніў кантроль за нелегальнымі перавозкамі прадукцыі жывёльнага паходжання і жывых жывёл.