26 верасня 2026, Субота, 18:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі могуць рэзка падаражэць шыны

1
У Беларусі могуць рэзка падаражэць шыны
Фота: Volkswagen

Гэта ўдарыць і па асартыменце.

«Еўразійская эканамічная камісія» вырашыла ўвесці павышаныя антыдэмпінгавыя мыты на імпарт грузавых шын з Тайланда і В'етнама. Тэрмін — на 5 гадоў, паведамляе «Коммерсант».

Іх увоз у краіны «Еўразійскага эканамічнага саюза», у які ўваходзіць і Беларусь, знізіў загружанасць і прыбытак мясцовых вытворцаў, вымушаных стрымліваць цэны. Мыты зменшаць ціск на лакальныя кампаніі, але створаць рызыкі звужэння асартыменту і росту тарыфу на перавозкі.

Раней стала вядома, што ў Беларусі хочуць увесці ліцэнзаванне некаторых імпартных шын для легкавых аўтамабіляў. Гэта прадугледжана праектам пастановы «ўрада», паведамляў канцэрн «Белнафтахім».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲