Макрон прызнаўся, ці гатовы ў трэці раз стаць прэзідэнтам Францыі
1- 26.09.2026, 17:46
ФОТА: GETTY IMAGES
Чарговыя прэзідэнцкія выбары ў Францыі адбудуцца ўжо ў наступным годзе.
Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон дапускае, што ў будучыні можа зноў узначаліць краіну, калі яго кандыдатуру падтрымаюць выбарцы, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Variety.
Макрон нагадаў, што Канстытуцыя Францыі не дазваляе яму трэці раз запар прэтэндаваць на прэзідэнцкае крэсла. Гэта азначае, што ў выбарах 2027 года ён удзельнічаць не будзе.
- Давайце будзем шчырымі: паводле нашай Канстытуцыі вы маеце права на два тэрміны, два тэрміны запар. Таму я завершу свой тэрмін у маі наступнага года, а французскі народ абярэ кагосьці іншага, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Журналісты таксама пацікавіліся ў Макрона, ці магчыма яго вяртанне ў Елісейскі палац пасля таго, як гэта дазволіць закон.
Макрон пацвердзіў, што такі сцэнар сапраўды магчымы.
- Я нічога не выключаю. Вяртанне — гэта даволі незвычайна, але пабачым. Жыццё непрадказальнае, часам нават больш, чым фільмы, - адзначыў французскі лідар.
Што цікава, нядаўна Макрон заяўляў, што пасля завяршэння паўнамоцтваў у 2027 годзе не плануе працягваць палітычную дзейнасць.
- Я не займаўся палітыкай раней і не буду займацца палітыкай пасля гэтага, - заявіў ён, фактычна адкінуўшы магчымасць далейшай палітычнай кар'еры пасля завяршэння другога тэрміну.
Аднак апошняя заява Макрона сведчыць, што ён усё ж такі дапускае сцэнар вяртання ў вялікую палітыку ў будучыні.