У Мінску прадаюць нумар тэлефона за 5000 рублёў
- 27.09.2026, 11:44
- 1,298
У аб'яве нумар называюць «плацінавым VIP».
У Мінску прадаюць нумар тэлефона за 5000 рублёў. У ім пяць васьмёрак запар
На анлайн-пляцоўцы Ay.by з'явіўся даволі незвычайны лот — мабільны нумар 29 ХХ88888. Прадавец хоча за яго 5000 рублёў.
У аб'яве нумар называюць «плацінавым VIP» і прапануюць выкарыстоўваць «для паспяховага бізнесу і асабістага статусу». «Прэміяльны VIP-нумар тэлефона, які будзе працаваць на вас», — адзначае яго аўтар.
Прадавец знаходзіцца ў Мінску. У аб'яве пазначана, што нумар можна атрымаць асабіста або аформіць адпраўку па Беларусі.