Сілы абароны Украіны паразілі месца запуску расійскіх БПЛА ў Данецку
- 27.09.2026, 13:49
Таксама ў Луганску ўзрываныя склады боепрыпасаў.
26 верасня і ў ноч на 27 верасня падраздзяленні Сіл абароны Украіны нанеслі ўдары па шэрагу важных ваенных аб'ектаў расійскай арміі.
Як паведаміў Генеральны штаб Узброеных Сіл, у Данецку паразілі месца захоўвання, падрыхтоўкі і запуску ўдарных БПЛА.
«Паражэнне месцаў захоўвання, падрыхтоўкі і запуску ўдарных БПЛА з'яўляецца адным з прыярытэтных накірункаў баявой дзейнасці Сіл абароны Украіны. Такія аб'екты сістэматычна паражаюцца з мэтай зніжэння здольнасці расійскай арміі выкарыстоўваць ударныя беспілотныя сістэмы», — гаворыцца ў паведамленні.
Акрамя таго, як адзначылі ў Генштабе, у Крэпенскім і Луганску Луганскай вобласці былі паражаныя два склады боепрыпасаў.
Таксама ў Ровеньках Луганскай вобласці быў паражаны склад матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння, а ў Новаамвросіеўскім Данецкай вобласці — склад паліўна-змазачных матэрыялаў.