Украінскі дрон падбіў 42-тонную расійскую САУ
- 28.09.2026, 9:24
- 1,454
Акупанты замаскіравалі гармату, але гэта не дапамагло.
Аператары батальёна беспілотных сістэм «Гатило» 3-й Жалезнай брыгады ЗСУ выявілі і паразілі расійскую самахідную гаўбіцу 2С19 «Мста-С» на Вялікабурлукскім напрамку ў Харкаўскай вобласці, паведамляе «Цензор.нет».
Акупанты спрабавалі схаваць 42-тонную самахідную артылерыйскую ўстаноўку ў лясных зарасніках.
Пасля выяўлення варожай пазіцыі аператары накіравалі на мэту FPV-дрон і нанеслі дакладны ўдар па артылерыйскай устаноўцы.
У выніку трапляння расійская САУ 2С19 «Мста-С» атрымала сур'ёзныя пашкоджанні.
Кошт устаноўкі — да 6 мільёнаў долараў.