28 верасня 2026, панядзелак, 12:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, да чых парад звяртаецца Пуцін

Стала вядома, да чых парад звяртаецца Пуцін
Фота: Getty Images

Кіраўнік Крамля зусім не «вялікі стратэг».

Разлікі Пуціна будаюцца не на тым, што ён «вялікі стратэг», а на словах містыкаў і старцаў. Пра гэта расказаў былы кіраўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны Валерый Кандратюк у інтэрв’ю Таццяне Даніленка, якое «Украінская праўда» апублікавала на YouTube 26 верасня.

«У нас была Вероніка Фэншуй. Дакладна гэтак жа і ў расійскіх справах: там таксама шмат такіх людзей і старцаў. Той жа былы міністр абароны [Расіі Сяргей Шайгу] вазіў яго [Пуціна] па ўсіх тых месцах», — заявіў генерал.

Паводле яго слоў, такія людзі, як Пуцін, самі па сабе слабыя. Ён адзначыў, што падчас службы ў КДБ будучы кіраўнік Крамля не праяўляў ні арганізатарскіх, ні аператыўных здольнасцяў.

Генерал таксама нагадаў, што Пуцін памылкова разлічваў хутка захапіць Украіну і змяніць уладу ў Кіеве. Сённяшняя ўпэўненасць расійскага прэзідэнта, на яго думку, тлумачыцца тым, што ён працягвае атрымліваць запэўненні адносна перспектыў вайны.

«Яго вера сёння трымаецца на тым, што яму кажуць: "Ты толькі вытрымай, і ўсё будзе добра"», — дадаў Кандратюк.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲